Образцы и бланки документов в Республике Беларусь

 

Акт
Анкета
Ведомость
Декларация
Доверенность
Договор
Должностная инструкция
Журнал
Заказ
Заключение
Заявка
Заявление
Извещение
Инструкция
Информация
Исковое заявление
Карточка
Квитанция
Книга
Контракт
Налоговая декларация
Образец
Опись
Отчет
Перечень
Положение
Постановление
Предписание
Представление
Приказ
Примерный документ
Протокол
Разное
Разрешение
Расчет
Реестр
Решение
Сведение
Свидетельство
Соглашение
Список
Справка
Типовой договор
Уведомление
Устав
Форма
Характеристика

Главная

 

 

ТИПОВОЙ ДОГОВОР НА ПОДГОТОВКУ СПЕЦИАЛИСТОВ МЕЖДУ УЧЕБНЫМИ ЗАВЕДЕНИЯМИ И ПРЕДПРИЯТИЯМИ (ОРГАНИЗАЦИЯМИ). ФОРМА N 3


                                                                       Утвержден
                                                       положением Минобразования
                                                                   от 14.06.1994

                                                                         Форма 3

                     ТЫПАВЫ ДАГАВОР N ________
            ПАМIЖ НАВУЧАЛЬНЫМI ЎСТАНОВАМI I ГРАМАДЗЯНАМI
        (НАВУЧЭНЦАМI) АБО ПРАДПРЫЕМСТВАМI (АРГАНIЗАЦЫЯМI) НА
            ПАДРЫХТОЎКУ СПЕЦЫЯЛIСТАЎ НА ПЛАТНАЙ ПАДСТАВЕ

                         1. ЗМЕСТ ДАГАВОРА

     1.1. Грамадзянiн(ка) __________________________________________
                                (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
пастаянна пражывае _________________________________________________
                                   (дзяржава)
____________________________________________________________________
                              (адрас)
якi  ў дальнейшым  называецца "НАВУЧЭНЕЦ",  залiчаны на   1-шы  курс
звыш кантрольных лiчбаў прыёму на платнай аснове (або  адноўлены  на
______________________ курс для  паўторнага навучання  цi  атрымання
другой адукацыi) i ________________________________________________,
                           (назва навучальнай установы)
якая  называецца  ў  дальнейшым  "НАВУЧАЛЬНАЯ  ЎСТАНОВА"   у   асобе
рэктара (дырэктара) _______________________________________________,
                             (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
а таксама __________________________________________________________
                   (адрас, назва прадпрыемства, арганiзацыi)
якая ў далейшым называецца "ПРАДПРЫЕМСТВА"   у    асобе    кiраўнiка
____________________________________________________________________
                  (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
заключылi  дадзены дагавор  на падрыхтоўку  ў  навучальнай  установе
спецыялiста на платнай аснове па _____________ форме  навучання   па
спецыяльнасцi ______________________________________________________
факультэта _________________________________________________________
     1.2. За аказанне навучальнай установе платных паслуг: _________
____________________________________________________________________
   (атрыманне адукацыi па спецыяльнасцi, паўторнае навучанне,
____________________________________________________________________
                     атрыманне другой адукацыi)
плату ажыццяўляе ___________________________________________________
                     (прозвiшча навучэнца або назва прадпрыемства)
     1.3. Кошт навучання за _________________ навучальны год складае
____________________________________________________________________
                       (мiнiмальных зарплат)
     1.4. Плата ў форме наяўнага цi безнаяўнага разлiку ўносiцца  на
разлiковы  рахунак  навучальнай  установы  або  ў касу бухгалтэрыi ў
адпаведнасцi з зацверджаным Саветам навучальнай установы  каштарысам
выдаткаў  на навучанне спецыялiста за 1-е паўгоддзе да 1 кастрычнiка
i за 2-е поўгодзе да 1 сакавiка бягучага навучальнага года.
     1.5. У выпадку карэкцыi кошту навучання ў сувязi  са  змяненнем
мiнiмальнай  заработнай  платы  канчатковы  разлiк праводзiцца да 30
чэрвеня бягучага года,  аб  чым  плацельшчык  паведамляецца  асобным
пiсьмом з указаннем сумы даплаты.
     1.6. Пры  нявыплаце  кошту навучання ў названы тэрмiн навучэнец
адлiчваецца з навучальнай установы,  як не выканаўшы ўмовы дадзенага
дагавору.
     1.7. У  выпадку адлiчэння навучэнца з навучальнай установы сума
грашовых сродкаў,  выплачаная ў бягучым годзе за яго  навучанне,  не
вяртаецца.
     1.8. Навучэнцам з платным навучаннем стыпендыя з дзяржбюджэтных
сродкаў не выплачваецца.
     1.9. Навучальныя ўстановы пры  наяўнасцi  вакантных  месцаў  на
дадзенай   спецыяльнасцi  могуць  пераводзiць  навучэнцаў,  якiя  на
працягу двух семестраў паспяваюць толькi на "добра" i "выдатна",  на
навучанне за кошт бюджэтных сродкаў.

                       2. АБАВЯЗКI НАВУЧЭНЦА

     2.1. Я, _______________________________________________________
                      (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
бяру на сябе абавязак авалодаць усiмi ведамi прафесiйнай  дзейнасцi,
прадугледжанымi  квалiфiкацыйнымi  патрабаваннямi   да   спецыялiста
ў адпаведнасцi з вучэбным планам спецыяльнасцi.
     2.2. Выконваць   Правiлы   ўнутранага   распарадку   i   Статут
навучальнай установы.
     2.3. Сваечасова аплачваць кошт навучання.

                     3. АБАВЯЗКI ПРАДПРЫЕМСТВА

     3.1. Прадаставiць навучэнцу работу пасля заканчэння навучальнай
установы ў адпаведнасцi з атрыманай квалiфiкацыяй i спецыяльнасцю.
     3.2. Прадаставiць  маладому  спецыялiсту  iльготы,  гарантыi  i
кампенсацыi, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
     3.3. Сваечасова  аплачваць кошт навучання згодна з пунктам 1.3.
дадзенага дагавора,  па магчымасцi выплачваць  навучэнцу  стыпендыю,
заключыўшы з iм дадатковы дагавор.
     3.4. У   лiк   частковага   пакрыцця   затрат   на  падрыхтоўку
спецыялiстаў перадаць навучальнай установе безвыплатна абсталяванне,
вылiчальную  i  аргтэхнiку,  аказваць iншыя паслугi ў адпаведнасцi з
узаемнай дамоўленасцю.
     3.5. Прадаставiць навучэнцу магчымасць  праходжання ўсiх  вiдаў
практык, а таксама дыпломнага праектавання.

                  4. АБАВЯЗКI НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

     4.1. Здейснiць  навучанне  ў  адпаведнасцi   з   патрабаваннямi
квалiфiкацыйнай  характарыстыкi спецыялiста,  забяспечыўшы навучэнцу
ўмовы для набыцця адпаведных ведаў, уменняў, навыкаў.
     4.2. Па магчымасцi забяспечыць iншагародняга навучэнца месцам у
iнтэрнаце.
     4.3. Аказаць навучэнцу дапамогу ў працаўладкаваннi.

                       5. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     5.1. Дагавор  заключаецца  ў  адпаведнасцi  з  "Палажэннем   аб
парадку   заключэння   дагавораў   на  падрыхтоўку  спецыялiстаў"  i
дзейнiчаючымi Прыкладнымi Палажэннямi аб навучальных установах.
     5.2. Дагавор  афармляецца  ў  4-х  экземплярах,   замацоўваецца
подпiсамi   зацiкаўленых  бакоў  i  завяраецца  гербавымi  пячаткамi
навучальнай установы i прадпрыемства.
     5.3. Дагавор можа быць перазаключаны па ўзаемнай згодзе бакоў.
     5.4. Спрэчныя пытаннi памiж бакамi вырашаюцца ў адпаведнасцi  з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
     5.5. Дадзены  дагавор  уступае  ў сiлу з моманту падпiсання яго
бакамi i дзейнiчае да "___"_______________ 199__ г.

 НАВУЧЭНЕЦ           НАВУЧАЛЬНАЯ ЎСТАНОВА       ПРАДПРЫЕМСТВА
 Адрас: _________    Адрас: ______________      Адрас: ____________
 ________________    _____________________      ___________________
 ________________    _____________________      ___________________
 ________________    _____________________      ___________________

 Пашпарт N ______    Плацёжныя рэквiзiты:       Плацёжныя рэквiзiты:
 серыя __________
 выдадзены ______
 ________________
 ________________    Рэктар (дырэктар) ___      Кiраўнiк ___________
                     _____________________      ____________________
 Подпiс: ________    _____________________      ____________________
                     Гал.бухгалтар _______      Гал.бухгалтар ______
 ________________    _____________________      ____________________
   (прозвiшча)
 "___"_____ 199__ г.   "___"________ 199__ г.   "___"______ 199__ г.










2010, podmahni.narod.ru